Feb 18, 2008

Па веладарожцы — празь мяжу

Першы міжнародны роварны маршрут зьявіцца ў Беларусі ўжо гэтым летам.

Ён пройдзе па тэрыторыі Польшчы і нашай краіны і будзе, як і ўсе эўрапейскія маршруты, аснашчаны турыстычнай інфраструктурай — альтанкамі, стаянкамі, неабходнай інфармацыяй.

Роварную сьцежку прамаркіруюць і пазначаць паказальнікамі, зь якіх турыст зможа даведацца пра славутасьці таго або іншага кірунку. Працягласьць турыстычнага маршруту дасягне 500 кіламетраў.

Траса пройдзе празь Белавескую пушчу па трох раёнах Беларусі. Тут жа будуць фармавацца групы, плянуецца арганізаваць пракат ровараў, паведамляе АТН

No comments:

Post a Comment