Feb 26, 2008

Сабачыя месцы сталіцы

Калі едзеш на ровары па дарозе, асабліва з актыўным рухам, галава забітая тым, каб не парушыць правілы, не ўваліцца ў люк, не наляцець на пешахода, не сутыкнуцца з машынай, акуратна заскочыць на бардзюр. І менш за ўсё ў гэты час чакаеш, што немаведама адкуль выскачыць нешта і кінецца табе з брэхам пад колы.

Гарадзія сабакі, якія даволі камфортна пачуваюцца ў Менску, небясьпечныя найперш непрадказальнасьцю, агрэсіўнасьцю і нечаканасьцю, што можа прыводзіць да страты кантролю над роварам і аварыйных сытуацый. Небясьпеку быць пакусаным, вядома, таксама ня варта скідаць з рахункаў.

Адной стратэгіі паводзін пры сустрэчы з сабакамі няма. Гэта і ўцёкі на вялізнай хуткасьці, і агрэсія ў адказ, і выкарыстаньне антысабачых «спэцсродкаў». З майго уласнага досьведу, найлепш працуе правіла васьмі км/г. Дастаткова загадзя скінуць хуткасьць да 8-10 км/г, як большасьць сабак губляюць да цябе цікавасьць.

І тут не пашкодзілі б папераджальныя знакі «Асьцярожна, наперадзе сабакі». А як што пакуль іх на дарогах няма, прапаную віртуальную мапу рэальных сабачых месцаў уздоўж сталічных дарог.


Паглядзець мапу большым памерам

Падрабязнасьці пра кожнае сабачае месца падаюцца ў апісаньнях.
Вядомыя вам мясьціны можаце з апісаньнямі пакідаць у камэнтарах да гэтага допісу або да мапы.

No comments:

Post a Comment