Apr 26, 2010

У той час, як нашы раварысты штурмуюць бардзюры і пятляюць між пешаходамі

у парлямэнт суседняй Польшчы перадалі папраўкі ў правілы дарожнага руху, якія эмацыйным айчынным бульдазе раварыстам цяжка чытаць без філіжанкі валяр’янкі. Польскі аўтапартал mojeauto.pl стаічна заяўляе: «Будзе трэба болей зьвяртаць увагі на раварыстаў» і паведамляе, што раварысты атрымаюць права:

— перавагі перад аўтамабілямі пры перасячэньні веладарожкі, якая ідзе ўздоўж галоўнай дарогі, з другараднай дарогай, а таксма перад аўтамабілямі, якія з галоўнай дарогі паварочваюць на другарадную і перасякаюць веладарожку.

— перад скрыжаваньнем займаць паласу, калі рух па ёй дазволены ў розных кірунках, бо цяпер частая сытуацыя, калі раварыст едзе проста, а яго абганяе машына, якая паварочвае направа, і ў якую раварыст, ясны перац, уразаецца.

— займаць паласу і на крузе ды ехаць па ёй, куды трэба.

— апярэджваць аўтамабілі з правага боку, напрыклад, у заторах.

— ехаць побач, калі гэта не замінае дарожнаму руху.

— перавозіць дзяцей у адмысловых велапрычэпах.

— езьдзіць зімой на шыпаваных велапакрышках.

— ехаць па ходніку, калі кепскае надвор’е.

І на дэсэрт:

— На праезнай частцы дарог зробяць так званыя велашлюзы — зоны для ровараў перад скрыжаваньнем  пасьля аўтамабільнай стоп-лініі. Велашлюзы павышаюць бачнасьць раварыста, бо ён стаіць перад усімі аўтамабілямі, а таксама дазваляюць раварысту бясьпечна рабіць левы паварот. Абзайздросьціцца.

Apr 19, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Кірава, 23



No comments =)

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Велабанныя





Першая веластаянка, якая за паўсэкунды ператварыла мой ровар у нерухомасьць. Уваткнуў я яго ў крайнюю дзірку ды адышоўся сфоткаць, а тут наляцеў парыў ветру й паваліў ровар. Спрацаваў элемэнтарны прынцып рычага, і пярэдняе кола перастала круціцца дый на вобадзе ўтварыўся скол.

Гэткім чынам цяпер з уласнага досьведу магу сказаць, што ўсе падобныя «колаўторквальныя» стаянкі — страх і вусьціш. І я дужа ня раю імі карыстацца, бо можа наляцець калі ня вецер, то дзіцёнак, сабака, проста хто зачэпіць — і рамантычная прагулка дахаты з роварам пад пахай забясьпечана.

Што да велабанаўскіх стаянак, то на канцах мусяць быць слупкі, а ня дзіркі.

Дарэчы, закапаныя гэтыя штуковіны таксма абы-як, ківаюцца туды-сюды.

І ў мапу стаянак я ўключаць іх ня буду, бо сэнсу ў іх ноль, адна эстэтыка, дый тая спрэчная.

Apr 9, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Інтэрнат Акадэміі мастацтваў

Даволі някепская стаянка ля інтэрнату, месьціцца пад акном камэнданта. Калі я фатаграфаваў, камэндант выйшла і стала цікавіцца, навошта ўласна фатаграфую.

Потым патлумачыла, што стаянка толькі для сваіх. Зрэшты, і сваімі ў разгар сэзону яна звычайна забітая цалкам.






Сурганава, 14
.

Агляд зрабіў Morgen

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. 5-ы корпус БДУІР

Стаянка ля 5-га корпусу БДУІР. Плюс: схаваная пад казырок — добра ад дажджу (хаця таксама ня факт) але ня бачна з корпуса.









Платонава, 39.

Агляд зрабіў Morgen

Apr 8, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Плошча Незалежнасьці.

Паркінг пад плошчай Незалежнасьці паставіў стойку для ровараў у самым пачэсным месцы — у «круглай залі» адразу за шлягбаўмам. Платна, гадзіна — 170 рублёў. Затое, кажуць, камэра назірае. І яшчэ квіток выпісваюць — назва і колер ровара, прозьвішча, імя, імя па бацьку ды тэлефон уладальніка. Квіток трэба потым аддаць на выхадзе разам з грашыма. Я бадзяўся па «Сталіцы» хвілін 20, дык заплаціў меней за 170, хоць, здавалася б, куды ўжо меней, калі ўжо тут і камэра, і шлягбаўм, і куча пісаніны.

Веластойку хваліць дужа няма за што, ну але ровар стаіць, і тое добра. Магу пахваліць пэрсанал — трошку зьдзіўлены, але зычлівы.

І ўвогуле мне спадабалася. Зусім іншы настрой, калі ровар кінуты хоць пад нейкім наглядам. Хоць у кіно ідзі, хоць ва ўнівэрсітэт. Больш бы такіх.





Выкаціцца мяне папрасілі там, дзе і закаціўся, каб ня гойсаць па паркінгу. Там машыны спускаюцца, а ходнік вузкі, трэба быць асьцярожным.

Узорная паласа на Гарэцкага

Паласа на Гарэцкага ўвабрала ў сябе ўсе перадавыя дасягненьні тутэйшага веладарожнага будаўніцтва.


Зручныя зьезды.


Лёгіку і бясьпеку.


Якаснае пакрыцьцё і мэтавае выкарыстаньне.


Чысьціню і дагледжанасьць.

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. «Рыга».



Чарговая вуглаватая канструкцыя для ўсоўваньня велакола, кола ў якое ня ўсоўваецца, затое калі побач з «усовалкай» — пралазіць цэлы ровар. Узор, як можна зварыць дзьве вялікія агромністыя некарыстабельныя штукі. Зноў парэнчы за стаянкай выглядаюць нічым ня горш за саму стаянку.

Стаянка стаіць на 2-м узроўні, ля самага ўваходу ў краму, на заднім фоне бачны пандус, калі там ніхто не целяпаецца — можна заехаць. У Рызе — мэрыдаўская роварня, туды зручна заходзіць з супрацьлеглага боку, дзе стаянкі няма, а парэнчаў — хоць абчапляйся.

Традыцыйная падзяка «Рызе» за бесталковы, але клопат. Ажно дзьве штуковіны! Я пранікся вашым аптымізмам.

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Сярова, паліклініка.



Я, па-параўдзе, да канца ня ўпэўнены, што гэтая аскетычная канструкцыя ля паліклінікі на Сярова, 15 — менавіта веластаянка. Можа, гэта дзіцячыя вазочкі ўторкваць, або ў траўні туды гаршчкі з кветкамі прычэпяць. Як правільна ёй карыстацца — таксама незразумела. І так ня лезе, і гэтак не стаіць. Зялёныя парэнчы, на мой погляд, куды зручнейшыя, адпілавалі б кавалак ды й уторкнулі б замест гэтага чорнага вуглаватага страхоцьця.

І вось што — нашы людзі нават у булачную на ровары ня езьдзяць, а тут — у паліклініку. Не, усё-такі гэта не веластаянка ніякая, дарма я туды ровар уваткнуў.

Знайдзі яшчэ адну 1.15

Рарытэт. Гарызантальная разьметка 1.15 «Абазначэньне месца, дзе роварная дарожка перасякае праезную частку дарогі» на Кіжаватава. Другой такой ня ведаю. Няйначай, ручной работы. Нават у велабана такой няма. ДАІ звычайна баіцца гэтай разьметкі, як агню, і абрывае велапаласу загадзя, за мэтар ад дарогі. Быццам і не было ніякай паласы, ніколі.



Зрэшты, можа ў іх проста няма трафарэту вузкай «зебры», толькі шырокія стандартныя? Вось 1.15 і ня ўлазіць.

Стаянкі-сьцені

Даўным-даўно virus-quartirus расказаў, што на аўтастаянцы ля заводу «Атлант» ёсьць веластаянка. Сёньня нарэшце даехаў паглядзець на яе, але не знайшоў. Аб’ехаў дзьве аўтастаянкі, адну меншую, другую агромністую, пакруціўся ля прахадных і службовых уваходаў — няма.

Яшчэ адна прапажа — стаянка на Чэрвенскім рынку (навёў Alex). Паглядзеўшы па баках, я пад’ехаў да мужыкоў ва ўніформе. Дзе, кажу, мужыкі, веластаянка? Сп***лі нашу веластаянку, кажуць мужыкі. Уначы прыйшлі ды зьнесьлі. Н**(навошта) каму яна спатрэбілася — х**(хто) яго ведае. Паводле другой вэрсіі, яе скруціў нейкі Віталіч ці Міхалыч і закінуў чорці куды, там яна цяпер і валяецца. Так ці йначай, веластаянкі на Чэрвенскім цяпер няма. Гэта практычна афіцыйна.

Apr 6, 2010

Галоўная санітарная лекарка — за ровары

У гарадах Беларусі неабходныя праграмы па разьвіцьці карыстаньня роварамі. Пра гэта заявіла намесьніца міністра аховы здароўя, галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Валянціна Качан 5 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Паводле яе, такія дакумэнты мусяць прадугледжваць паступовае пашырэньне карыстаньня роварамі ў гарадах да таго ўзроўню, які адзначаецца ў краінах Эўразьвязу, дзе створаныя ўмовы для перасоўваньня раварыстаў і захоўваньня ровараў.

«Я думаю, што рана ці позна мы прыйдзем да таго, што гараджане будуць адмаўляцца ад аўтатранспарту й будуць выкарыстоўваць ровары», — сказала намесьніца міністра.

Яна адзначыла, што сёньня найвялікшай праблемай для Менску й іншых вялікіх гарадоў ёсьць інтэнсіўны рух аўтатранспарту й ягоная паркоўка. Беларусь займае між краінамі СНД першае месца па колькасьці аўтамабіляў на аднаго жыхара.

Качан падкрэсьліла, што захады, якія робяцца ў Менску, па будаўніцтве падземных парковак і паркінгаў, загарадных стаянак сёньня недастатковыя.

Намесьніца міністра лічыць, што пашырэньне выкарыстаньня ровараў здатнае палепшыць сытуацыю. «Тым больш што ў нас ёсьць свой роварны завод, які выпускае ровары добрай якасьці», — адцеміла яна.

На думку Качан, для актыўнага выкарыстаньня ровараў неабходна стварыць умовы: вылучаць для іх асобныя палосы руху, ствараць веладарожкі ў тых месцах, якія былі б найменш забруджаныя выхлапнымі газамі. Гэтак ня толькі вырашацца праблемы аўтатранспарту й павысіцца ўзровень фізычнай актыўнасьці грамадзян, але й будзе бясьпечна, паведамляе tut.by з спасылкай на БелаПАН.