May 27, 2011

КППМ веластаянках: Ракасоўскага, 145



Самая бясьпечная менская веластаянка =)



Ёй бы яшчэ закругленыя вуглы…

Dziakuj, Pavieł, za navodku.

КППМ веластаянках: Някрасава, 5

Той, хто прыдумаў перакуленыя колаўторквалкі, напэўна, дужа задаволены сабой.
Нават тое, што пры пэўнай фантазіі, імі можна скарыстацца, не адмяняе пачварнасьці задумы. На мой густ, вядома.

Дзякуй за наводку tumash і alex_radko.

May 26, 2011

КППМ веластаянках: Кісялёва, 12, «Гарызонт»

Слушная веластаянка «Гарызонта» на Кісялёва, 12, і як усе слушныя — застаўленая роварамі! Цікава б было даведацца пра гісторыю яе стварэньня. Ну і запрашаю ў гарызонтаўскую сталоўку. Там някепскія абеды і інтэр’еры :).









Дзякуй Luo Biming за наводку.

КППМ веластаянках: Кісялёва, 12, начная крама

Самая бяскрыўдная колаўторквалка зь сёньняшняй сэрыі. Але лепшае, вораг добрага, стаіць усяго за дзесяць мэтраў ля сталоўкі «Гарызонта».











Дзякуй Orange_blr і Luo Biming за наводку.

КППМ веластаянках: Ландара, 4

Кола вісіць на сьпіцах.







Брак і грошы на вецер.

Дзякуй alex_radko за наводку.

КППМ веластаянках: Ракасоўскага, 11а

Кола павісае на сьпіцах.







Брак і грошы на вецер.

Дзякуй Lazyest за наводку.

КППМ веластаянках: Якубава, 6а

Нізкі пад’ём, зашырокая шчыліна.









Брак і грошы на вецер.

May 20, 2011

Палёт над велабанам. Зваротны рэйс

Гэтым разам ад Аквапарка. І ў HD =)



А вось відэа паўтарагадовай даўніны з Дворышчаў у Ржавец.

Чым заняцца на велабане



Наўзвочны доказ таго, што велаінфраструктура дае станоўчыя стымулы =)

May 13, 2011

Веладарожка на Ракасоўскага

...зьявіцца пасьля рамонту праспэкта, паведамляе мімаходам «Ва-банк». Будзе веладарожка «з двухбаковым рухам» і ў парку ў Курасоўшчыне, які зробяць ля бальніцы хуткай дапамогі. Такія справы.